Расійскі гумарыст Максім Галкін заявіў на сваім канцэрце, што на расійскім тэлебачанні ёсць цэнзура. «Я таму і не прашу гэтых званняў. Так ёсць магчымасць іх абаср…», — растлумачыў ён. На яго думку, «з пункту гледжання тэлебачання ў нас савецкія часы вярнуліся». Артыст таксама папракнуў каналы ў частым асвятленні сітуацыі ва Украіне.

Стала вядомая рэакцыя расійскіх тэлепрапагандыстаў, якіх высмеяў Галкін: Арцёма Шэйніна, Уладзіміра Салаўёва і Дзмітрыя Кісялёва.

Шэйнін заявіў, што Галкін зрабіў памылку, калі сышоў з Першага канала, «дзе быў каралём».

«Мне перадалі, што ў яго яшчэ адна пакута. Акрамя цэнзуры, ён пакутуе, што яму народнага не далі. Можа быць, ужо даць яму народнага? Таму што, можа быць, тады ён трохі супакоіцца», — сказаў Шэйнін.

Салаўёў лічыць, што ў часы Савецкага Саюза «і блізка не было магчымасці праводзіць тыя фарматы», якія журналіст праводзіць цяпер. «Напрыклад, я, дзе людзі самых розных пунктаў гледжання і з самых розных краін выказваюць абсалютна свабодна свае пазіцыі», — дадаў ён.

Кісялёў назваў словы пра цэнзуру абсурдам. «Гэта для легкаверных, для тых, хто, напэўна, сядзіць у інтэрнэт-норках, для «хамячкоў»». [Для тых], якія вельмі палахлівыя. Гэта глупства рэальнае», — распавёў ён.

«Расія наогул — чэмпіён свету па свабодзе слова. У нас вы можаце малоць усё што захочаце ў эфіры, не будучы абмежаванымі ні традыцыямі, ні паліткарэктнасцю. Наогул нічым. Таму казаць пра нейкую цэнзуру — дзіўна», — сказаў тэлепрапагандыст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0