Як перадае гарадзенская «Вясна», у мястэчку Баруны, што на Ашмяншчыне, у мясцовым санктуарыі 9 лістапада ўрачыста адзначылі 30 гадоў з часу, калі адбылося першае пасля доўгага перапынку набажэнства з удзелам грэка-каталіцкай моладзі. Тады да мясцовага святара, светлай памяці Яна Матусевіча прыехала інтэлігенцыя з Менску. Быў пакладзены пачатак адраджэння ўніяцкай канфесіі ў Беларусі.

На ўрачыстасць у Баруны прыехалі вернікі з Гародні, Менску, Маладэчна, Івацэвічаў. Адбылася ўрачыстая імша, якую ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Яму дапамаглі іншыя ўніяцкія святары Беларусі. Потым Ірына Дубянецкая склала сведчанне з падзеі 30-гадовай даўніны. Вернікі пасля ўрачыстага набажэнства мелі магчымасць набраць вады з барунскай жыватворнай крыніцы, а таксама агледзець касцёл і былы кляштар базыльянаў. На жаль, будынак кляштару знаходзіцца зараз не ў лепшым стане. Касцёл жа поўнасцю рэстаўраваны і дзеіць.

Гарадзенскія пілігрымы з парафіі Маці Божай Фацімскай наведалі па дарозе ў Баруны Гальшаны, а па дарозе назад — мястэчка Трабы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0