Маладая віцябчанка пашкодзіла аўто прыяцелькі, якая мела зносіны з яе былым мужам, паведамляе міліцыя.

Пасля таго, як 24-гадовая жыхарка абласнога цэнтра разышлася з мужам, з ім працягнула мець зносіны яе 26-гадовая сяброўка. Апошняя гэтага не ўтойвала, адкрыта дзелячыся інфармацыяй у сацыяльных сетках. Выкладзеныя фоты з сумеснага вечара сталі апошняй кропляй: былая жонка мужчыны ўзялася за нож і адправілася помсціць. У выніку пашкоджанні атрымала лакафарбавае пакрыццё легкавіка сяброўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0