Пад вартай двое хлопцаў: затрымалі Івана Комара і Мікіту Емяльянава.

Па словах суразмоўцаў, звязаных з анархісцкім рухам, хлопцаў падазраюць ва ўдзеле ў дзвюх акцыях.

Першая прайшла ў верасні, калі будынак Мінскага гарадскога суда закідалі лямпачкамі з фарбай. Другая была ў кастрычніку, калі ў Валадарку кінулі «кактэйль Молатава» (праўда, нічога не загарэлася).

Гэтыя «акцыі» былі прымеркаваныя да суда над Змітром Паліенкам.

У выніку Паліенка атрымаў хатнюю хімію, а яго паплечнікаў будуць судзіць.

Емяльянава і Комара затрымалі 20 кастрычніка, у іх кватэрах былі праведзеныя ператрусы.

Паплечнікі кажуць, што сёння хлопцы знаходзяцца ў СІЗА. Адзін з іх адмаўляе свой удзел у «акцыях», другі нібыта супрацоўнічае са следствам.

На Емяльянава і Комара завялі дзве справы: за апаганьванне збудаванняў і наўмыснае пашкоджанне маёмасці грамадска небяспечным спосабам. Пакаранне па апошнім артыкуле сур’ёзнае: нават да 10 гадоў зняволення.

«Мы сочым за гэтай справай. Ці прызнаюць іх палітвязнямі, я пакуль сказаць не магу», — паведаміў «Нашай Ніве» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?