У маі 28-гадовы мужчына прыехаў у Гомель пасля некалькіх гадоў працы ў Францыі. Набыў не менш за 10 таблетак, якія змяшчаюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — MDMA. Затым ён перапрадаў гэтыя таблеткі з адтэрміноўкай плацяжу свайму прыяцелю. Набытыя псіхатропы мужчына перавёз у Добрушскі раён, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле паказанняў мужчыны і яго жонкі, нягледзячы на наяўнасць двух маленькіх дзяцей, абодва ўжывалі наркотыкі. Таксама, па дадзеных следства, восенню 2018 года ён ездзіў у родную вёску ў Добрушскім раёне, дзе сабраў каля 130 грамаў марыхуаны. Частку небяспечнага наркатычнага сродку мужчына пакінуў на дачы, частку захоўваў па месцы жыхарства ў Гомелі, частку падарыў свайму 33-гадоваму знаёмаму.
У маі 2019 гады мужчына папрасіў знаёмага прывезці ў Гомель жонку з дачы, а таксама свайго 30-гадовага земляка, які знаходзіўся ў тым жа населеным пункце. Пры гэтым мужчына папрасіў жонку прывезці з сабой схаваныя на лецішчы таблеткі, а земляка — схаваную на тэрыторыі дачы марыхуану. Ажыццявіць задуманае абвінавачаным перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі.
На падставе сабраных па справе доказаў следчымі прад'яўленае абвінавачванне асобам у здзяйсненні злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.