Праблемы з рухам на МКАД сёння раніцай былі выкліканы наступным інцыдэнтам у 7:00, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале

36-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» рухаўся па МКАД з боку праспекта Партызанскага ў напрамку вул. Кіжаватава і ў раёне 19-га кіламетра МКАД не ўлічыў умовы надвор'я і здзейсніў наезд на агароджу.

Ад удару аўтамабіль адкінула і перакуліла, перакрыўшы дзве правыя паласы для руху.

Нейкі час быў ускладнены рух на ўнутраным кальцы МКАД, рух ажыццяўляецца па крайняй левай паласе. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0