Трагедыя адбылася 29 кастрычніка каля 18.50 паблізу аграгарадка Вялікае Малешава, піша БелТА

Аўтамабіль Mercedes-Benz Sprinter пад кіраваннем 18-гадовага жыхара Жыткавіцкага раёна рухаўся па аўтадарозе Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны.

На 42-м км дарогі кіроўца наехаў на 9-гадовага жыхара аграгарадка, які рухаўся на ровары ў сустрэчным напрамку практычна пасярэдзіне. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла на месцы здарэння.

Ровар не быў абсталяваны ліхтарамі і катафотамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, не было святлоадбівальных элементаў і на адзенні хлопчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0