Вы ўжо былі, і вас было многа:
людзі, што састаялі ў творчым саюзе,
следавалі правільнай ідэалогіі і лініі партыі,
засядалі ўвесь час на сваіх паседжаннях,
бясконца ўручалі адно аднаму прэміі,
хвалілі адно аднаго ў крытычных артыкулах,
выкрывалі цемрашалаў, і даносілі на нацыяналістаў,
фарміравалі літаратурны працэс,
друкаваліся вялікімі накладамі,
вывучаліся ў школьнай праграме нават,
але зараз цяжка ўзгадаць нават вашыя імёны,
не тое, што творы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?