Студэнт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, каб дабрацца да ўстановы адукацыі, скраў машыну, паведамляе міліцыя.

20 кастрычніка другакурснік акадэміі, якая знаходзіцца ў Горках, ездзіў на аўто па Віцебску разам са сваім сябрам у пошуках новых знаёмстваў з дзяўчатамі. У выніку хлопцы ні з кім не пазнаёміліся, а іх паездка скончылася на апошнім літры бензіну.

Знаёмы хлопца падвёз яго да вакзала ў Оршы. Аднак там малады чалавек высветліў, што дабрацца з Оршы ў Горкі да раніцы ён не зможа, і вырашыў здзейсніць злачынства.

Хлопец скраў Volkswagen Passat і паехаў на ім у ВНУ. Дабраўшыся да месца прызначэння, ён вырашыў пакінуць аўто ў адным са двароў. Каб збіць праваахоўнікаў са следу студэнт забраў з аўтамабіля магнітолу, пакінуўшы ў салоне выпадкова знойдзеныя дзве пустыя бутэлькі. Але гэтага яму здалося мала, і кемлівы хлопец вырашыў шчодра абсыпаць сядзенні і панэль у аўто перцам.

Аднак хлопца знайшлі. Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0