Аварыя адбылася вечарам 28 кастрычніка. Як паведамілі БелТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама, 20-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем Daewoo Nexia, на чыгуначным пераездзе спрабаваў праехаць на забараняльны сігнал святлафора, але не паспеў. У заднюю частку аўто ўрэзаўся грузавы цягнік. Ад удару легкавік перакінула праз чыгуначныя шляхі, ён наляцеў на чыгуначны святлафор.

Фото ГАИ УВД Витебского облисполкома

Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Акрамя кіроўцы ў машыне былі тры пасажыры. Жыхарка Полацка 1997 нараджэння, якая ехала на заднім сядзенні, дастаўленая ў бальніцу. Кіроўца і два пасажыры пацярпелі меней, дактары агледзелі іх на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0