У Гомелі 25 кастрычніка каля 23.00 нарад патрульна-паставой службы міліцыі прыпаркаваўся каля крамы. Вярнуўшыся праз некаторы час да машыны, міліцыянты ўбачылі, што задняе левае кола спушчана. Замяніўшы яго на «запаску», яны працягнулі патруляванне вуліц.

Як паведамляе прэс-служба МУС, раніцай, пры аглядзе кола, кіроўца звярнуў увагу, што шына парэзаная. Міліцыянты перагледзелі запісы камеры відэаназірання і ўбачылі, як невядомы скіраваўся з крамы да іх аўто і на некаторы час затрымаўся каля яго…

А ў гандлёвай зале крамы патрульныя літаральна натыкнуліся на падобнага па прыметах мужчыну. Той і не адмаўляўся, што парэзаная шына — яго рук справа.

Распачатая крымінальная справа, мужчына затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0