Следчыя распачалі крымінальную справу па факце забойства ў Шумілінскім раёне, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.
Фота УУС Віцебскага аблвыканкама.
Увечары 25 кастрычніка 32-гадовая жанчына паведаміла ў праваахоўныя органы аб тым, што на яе мужа напаў з нажом іх агульны знаёмы. Яна таксама распавяла аб месцы здзяйснення злачынства: у лесе следчыя знайшлі цела 37-гадовага мужчыны.
Па папярэдніх дадзеных, муж і жонка днём пайшлі ў лес збіраць ягады, а калі вярнуліся да свайго аўтамабіля, іх чакаў 41-гадовы знаёмы. Падчас сваркі ён ударыў мужчыну нажом. Жонка пацярпелага ўцякла, а нападнік схаваўся.
Цяпер мужчына затрыманы, яго адшукалі ў Гарадоцкім раёне. Распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.139 КК (забойства).