31-гадовы жыхар Мінска абакраў магазін, у якім працаваў кур'ерам, паведамляе сталічная міліцыя

Пра крадзеж паведамілі ў міліцыю работнікі крамы. Па іх словах, у офісе быў высвідраваны замок у дзвярах, прапала 9 мабільных тэлефонаў, 32 000 рублёў і 3500 даляраў.

Праваахоўнікамі быў выяўлены падазраваны, які быў кур'ерам крамы.

У офіс фігурант пракраўся ноччу, ведаючы, што там будзе чым пажывіцца. Напярэдадні разам з напарнікам ён адвёз на захоўванне ў офіс буйную суму грошай, выручаную ад продажу тэлефонаў, распавялі ў сталічнай міліцыі.

Мужчына спрабаваў накіраваць праваахоўнікаў па ілжывым следзе, пакінуўшы запіску, што нібы намякала на тое, што да крадзяжу могуць мець дачыненне канкурэнты.

Тэлефоны і частка грошай вернутыя ўладальнікам. Частку грошай зламыснік перадаў сваёй сястры для пагашэння крэдыту, узятага на куплю кватэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0