Аператыўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама 20 кастрычніка ў Мазыры затрымалі 36-гадовага мазыранін пасля здзяйснення ім незаконнай здзелкі па продажы наркотыкаў, паведамляе МУС.

Ён захоўваў буйную партыю псіхатропаў для далейшай рэалізацыі на тэрыторыі Мазырскага і бліжэйшых раёнаў.

У ходзе ператрусаў па месцы жыхарства затрыманага, а таксама ў транспартных сродках, якія належаць яму і яго сваякам, знойдзена і канфіскавана буйная сума грошай у замежнай і нацыянальнай валютах, два пісталеты, электронныя вагі, палімерныя пакеты з падобным на парашок рэчывам агульнай масай больш за 450 грамаў.

Згодна з заключэннем спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз парашок, які мужчына збыў наркаспажыўцам, утрымлівае ў сваім складзе амфетамін (фенамін) - асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах. Астатняе канфіскаванае рэчыва і зброя накіраваны на экспертызу.

Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальнае пакаранне па гэтай частцы - пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў. Мужчына арыштаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0