На перагоне Уша — Аляхновічы (маладзечанскі кірунак) з-за тэхнічнай няспраўнасці спыніўся грузавы цягнік, у выніку чаго некаторыя пасажырскія цягнікі прыбываюць са спазненнем, паведамляе БЧ.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра затрымкі трох электрычак, якія едуць з Маладзечна ў Мінск, а таксама электрычкі Мінск — Маладзечна. Час іх спазнення складае ад 20 хвілін да 2 гадзін 40 хвілін.

Таксама са спазненнем ідуць цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №732 Гродна — Мінск і рэгіянальных ліній бізнэс-класа №740 Полацк — Мінск. Час іх затрымкі складае ад 40 хвілін да 1 гадзіны 10 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0