Здарэнне апісвае абласная міліцыя.

Муж і жонка даўно развяліся, аднак разам жылі ў агульнай кватэры.

Нядаўна жанчына пасябравала з двума маладымі людзьмі, з імі перыядычна выпівала. Неўзабаве кампанія вырашыла, што былы муж у кватэры лішні, яго папрасілі з'ехаць. Мужчына не спрачаўся і пераехаў на лецішча ў Гродзенскі раён.

Затым жанчына са знаёмымі паспрабавала выжыць яго і адтуль. Яны перыядычна прыязджалі, патрабавалі пакінуць дом, але мужчына адмаўляўся.

Пасля чарговага візіту маладыя людзі папрасілі паказаць ім, як прайсці да чыгуначнай станцыі. Па дарозе накінуліся на мужчыну і прывязалі яго да дрэва.

Мужчына сам вызваліўся. Дабраўся да суседзяў і выклікаў міліцыю. На наступны дзень падазраваных затрымалі на здымнай кватэры ў Гродне. Крымінальная справа заведзена па артыкуле «Незаконнае пазбаўленне волі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0