На «Белшыне» пры пажары пацярпеў работнік прадпрыемства, паведамляе МНС.
Паведамленне пра пажар у цэху завода паступіла ратавальнікам сёння ў 15.26. У выніку ўзгарання атрымаў апёкі работнік прадпрыемства.
Адміністрацыя прадпрыемства неадкладна арганізавала эвакуацыю, гарэнне транспарцёрнай стужкі і серы аператыўна ліквідавана ратавальнікамі.
Прычына здарэння высвятляецца.