Цана «шэнгена» для беларусаў знізіцца да 35 еўра праз два месяцы пасля заключэння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта каналу АНТ паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дырк Шубель.

Адказваючы на ​​пытанне аб тым, калі шэнгенская віза стане для беларусаў таннейшай, Дырк Шубель падкрэсліў, што канкрэтную дату пакуль што назваць нельга: «З уступленнем у сілу абодвух пагадненняў, візавы збор знізіцца з цяперашніх 60 еўра да 35 еўра. Я не хацеў бы называць канкрэтную дату, але запэўніваю, што мы ўпарта працуем над тым, каб гэта адбылося».

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі нагадаў, што перамовы па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі завяршыліся раней сёлета, а цяпер абодва бакі ажыццяўляюць працэдуры, якія дазволяць падпісаць гэтыя два пагадненні, якія набудуць моц праз два месяцы пасля заключэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0