Якое возера ў Беларусі самае «крывое»? То-бок якое з нашых азёр мае найбольшую берагавую лінію адносна сваіх памераў і плошчы? Астраном і фатограф Віктар Малышчыц не праводзіў адмысловыя разлікі, але ўпэўнены, што ў першых шэрагах абавязкова акажацца адно з найпрыгажэйшых азёр Вушаччыны з простай назвай Крывое.

Нягледзячы на сціплыя памеры, возера мае глыбіню да 31 метра, на прылеглых берагах раскінуліся пагоркі, з якіх адкрываецца маляўнічая панарама возера. Да таго ж, вада Крывога надзвычай чыстая, ля возера практычна няма ніякіх крыніц забруджвання. Па гэтай прычыне апошнія 40 год возера і прылеглыя тэрыторыі аб’яўлены гідралагічным заказнікам рэспубліканскага значэння. Зірніце — ды там навокал сушы менш, чым вады!

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?