Не паспела лета пачацца, як прыйшоў яго «вечар» — жнівень. Не заўважым, як праз месяц прылаўкі крам пачнуць стракаціць рознакаляровымі шарыкамі, навагоднімі цацкамі, мішурой і іншымі каляднымі атрыбутамі. А сапраўды ж — Новы год не за гарамі, таму сёе-тое можна і трэба падрыхтаваць цяпер.

Фота Дзмітрыя Лабанава, Shutterstock.com

Фота Дзмітрыя Лабанава, Shutterstock.com

Напрыклад, важна вызначыцца, дзе і з кім вы будзеце сустракаць Новы год. З гэтым нават варта паспяшацца, асабліва калі плануеце падарожжа, актыўны адпачынак або паход у рэстаран. Трэба загадзя забраніраваць кватэру, дом, столік або апартаменты, інакш проста можаце застацца ўбаку.

Тым жа, хто будзе дома, можна нагледзець галоўны атрыбут навагодніх святаў — ялінку. Калі вы не прыхільнік штогадовай куплі жывой ялінкі або калі вам надакучыла бясконца прыбіраць абсыпаныя іголкі — а яны раз-пораз з'яўляюцца ў самых нечаканых месцах, — лепш задумацца над яе набыццём зараз: у інтэрнэце вялікі выбар штучных ялінак. Калі зрабіць гэта крыху раней, то вы зэканоміце час напярэдадні Новага года і, хутчэй за ўсё, яшчэ атрымаеце зніжку — несезонныя тавар, як правіла, таннейшыя. Да таго ж, у снежні будзе занадта шмат іншых выдаткаў: падарункі, новыя святочныя ўборы, сталы.

Цяпер у продажы ёсць белыя, зялёныя, чырвоныя і нават чорныя ялінкі. Яны могуць быць з шышкамі і без, заснежаныя, з белымі кончыкамі, з зялёнымі (накшталт маладых парасткаў). Вызначцеся з вышынёй: чым вышэйшая навагодняя прыгажуня, тым больш ёй спатрэбіцца месца. Таму, каб не засмучацца, ламаючы галаву, куды яе паставіць, прадумайце гэта загадзя. Самы цікавы і самы дарагі варыянт штучнага дрэва (ён максімальна набліжаны да натуральнага) — гэта купіць адліваную ялінку. Яе іголкі зроблены з пластыку і выглядаюць вельмі натуральна. Аналагам могуць быць так званыя мадэлі мікс: напрыклад, ПВХ з адліванымі іголкамі.

Калі ўсё ж вас вабіць пах жывых ялінак і вы вырашылі, што гэта будзе дрэва ў кадцы, то лепш назапасіць грошай: каштуе яно нятанна.

Таксама можна ўжо зараз прыкупіць ці хаця б асэнсаваць і запланаваць падарункі сябрам і блізкім. Гэта дазволіць вам зэканоміць шмат часу, пазбегнуць чэргаў і мітусні.

Але галоўнае, не забудзьцеся падрыхтаваць добры настрой і ўзяць яго з сабой у 2020 год!

Крыніца: Maxy.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?