«Вельмі спадабаліся мне ў Беластоку ды іншых гарадах Польшчы кветкавыя паляны, — піша гісторык з Горадні Андрэй Вашкевіч. — Іх высаджваюць на вялікіх газонах і спецыяльна не косяць. А расліны падабраныя так, каб увесь час нешта квітнела. Мноства невядомых мне кветак, але ёсць і валошкі, і рапс, і проста жыта. Прачытаў, што такія паляны вельмі папулярныя ў многіх гарадах Польшчы. Гэта, мне, здаецца, фантастычная ідэя і для нашых гарадоў. Павялічвае разнастайнасць раслін і, адпаведна, карысных насякомых а таксама ёсць дзе воку адпачыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?