Ад 2 да 5 жніўня часткова перакрыюць рух па вуліцы Чыгуначнай у Мінску
«Звяртаем увагу кіроўцаў, што з 23:00 гадзін 2 жніўня да 05:00 гадзінаў 5 жніўня будзе забаронены рух усіх відаў транспарту па няцотным баку вул.Чыгуначнай на ўчастку ад дома №27к.1 да дома №43», — паведаміла сталічнае ДАІ.