«Усе гэтыя словы я ўзяў з чытанак, хрэстаматый 1920-х гадоў. І само ўжыванне іх у папулярнай літаратуры гаворыць пра тое, што яны тагачасным чытачам былі зразумелыя. Тады людзі лепш ведалі мову», — кажа спадар Запрудскі.

Ён прызнаецца, што некаторыя з прыведзеных слоў не ведаў, пакуль не сустрэў іх у літаратуры і не стаў шукаць значэнне. Многія зразумелыя з кантэксту. Але ў «голым» выглядзе даць правільнае тлумачэнне — не самая простая задача.

А вось іншыя 30 слоў ад Сяргея Запрудскага, якія не ўвайшлі ў тэст. Ведаеце іх значэнне? Пішыце ў каментарах!

  1. Абстрыкаць
  2. Балоціць
  3. Вітка
  4. Вожэрдзь
  5. Выжануць
  6. Гараднічы
  7. Дадзяваць
  8. Канарка
  9. Качолка
  10. Маліставаць
  11. Мескі
  12. Мэнчыцца
  13. Нарок
  14. Настойны
  15. Плавук
  16. Провей
  17. Прыжануць
  18. Разгавіны
  19. Ральнічы
  20. Роўнікавы
  21. Ручыць
  22. Салоны
  23. Самаісны
  24. Свячоны
  25. Спадак
  26. Стадка
  27. Сукромны
  28. Сцірка
  29. Тлен
  30. Урымсціцца
Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?