Падаць дакументы на бюджэтныя месцы (вочнай, завочнай або дыстанцыйнай формы навучання) можна да 12 ліпеня. У прыёмную камісію неабходна падаць заяву, сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання, школьны дыплом, медыцынскую даведку аб стане здароўя, а таксама дакументы на права мець ільготы падчас залічэння.

У абітурыентаў-платнікаў часу пабольш.

Іх дакументы практычна ўсюды прымаюць да 31 ліпеня. І толькі для завочнікаў сельскагаспадарчага профілю тэрміны ўстанаўліваюцца з 1 да 30 лістапада. А вось у абітурыентаў «сілавых» і творчых ВНУ наперадзе яшчэ ўнутраныя ўступныя іспыты. Яны пачнуцца 13 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?