Па словах Арцёма Сікорскага, у Беларусі працягваецца расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair.
«У Беларусі ў рамках створанай камісіі Дэпартамента авіяцыі і Следчага камітэта праводзіцца расследаванне, і нам неабходныя сродкі аб'ектыўнага кантролю. Мы выказалі свае асцярогі ў гэтым лісце, агучылі сваю здагадку, што даныя, якія нам неабходныя, не захаваліся ў кампаніі. ІКАО павінна была звярнуцца да кампаніі, каб тыя захавалі ўсе даныя з гэтага борта. Для нас расшыфроўка важная дэталямі: чаму самалёт не пачаў зніжацца да самай мяжы, чаму абраў аэрапорт у Мінску, бо павінен быў ісці ў Вільню, як паводзілі сябе бортправаднікі і пасажыры ў момант аб'явы аб тым, што самалёт сядзе ў Мінску», — адзначыў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса.
«Беларусь дала ўсе даныя аб'ектыўнага кантролю для расследавання гэтага выпадку. Мы ж не атрымалі нічога, што нам неабходна», — адзначыў Арцём Сікорскі.