Пра гэта піша ANI са спасылкай на Дэпартамент аховы здароўя штата Мадх'я-Прадэш.

«Падчас дыягностыкі ў лёгкіх быў знойдзены зялёны грыбок, які адрозніваецца ад мукармікозу, або чорнага грыбка. Гэта, магчыма, першы выпадак захворвання на зялёную цвіль у краіне», — паведамілі ў Дэпартаменце аховы здароўя.

Захварэлым аказаўся 34-гадовы жыхар горада Індаур. Каранавірусная інфекцыя пашкодзіла 90% яго лёгкіх. Пасля лячэння ад COVID-19 дактары выявілі ў яго іншае захворванне — «зялёную цвіль» (варыянт аспергілезу, грыбковага захворвання).

Гэта ўжо чацвёрты від грыбковай цвілі, які дактары зарэгістравалі ў перахварэлых на COVID-19.

У пачатку мая ў Індыі зафіксавалі ўспышку мукармікозу, або «чорнага грыбка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0