У Радашковічах у ліпені пройдзе традыцыйны Купалаў фэст
11 ліпеня ў Радашковічах пройдзе традыцыйны Купалаў фэст, які штогод ладзіць тутэйшая парафія Найсвяцейшай Тройцы ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.
А 10-й гадзіне ў радашковіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы, дзе быў ахрышчаны Пясняр, распачнецца імша.
У 11:15 фэст працягне акцыя «Чытаем Купалу разам».
Пробашч парафіі Юры Быкаў ад імя ўсіх вернікаў шчыра запрашае ахвотных да ўдзелу ў Купалавым фэсце, піша catholic.by.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ