«Ніякай «генпракуратуры ЛНР» не можа быць па вызначэнні. Фактычны кантроль на часова акупаваных тэрыторыях у Луганскай вобласці ажыццяўляе акупацыйная адміністрацыя Расійскай Федэрацыі. Паведамленне аб правядзенні «следчых дзеянняў» у Беларусі варта разглядаць у кантэксце спробаў РФ даць падначаленым ёй незаконным групоўкам хоць нейкую псеўдасуб'ектнасць. Гэта толькі пацвярджае, што аперацыя з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча разыграная паводле расійскага сцэнару. Расія не губляе шанец пазбавіць Беларусь суверэнітэту і максімальна зацягнуць яе ў свой геапалітычны парадак дня», — гаворыцца ў паведамленні.

Нікаленка адзначыў, што па даручэнні міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы пасольства Украіны ў Мінску звярнулася да Беларусі па тлумачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0