На сёння ў Беларусі налічваецца 493 палітвязні. Яны знаходзяцца за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю і палітычныя погляды. Сёння ў Мінску кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрапейскага саюза сустрэліся з блізкімі беларускіх палітвязняў, каб выказаць поўную салідарнасць і сваё суперажыванне.
«Мы заклікаем усе сем'і палітвязняў не губляць надзею і выказваем ім падтрымку з боку ЕС. Мы глыбока ўражаныя мужнасцю і годнасцю ўсіх незаконна затрыманых i падзяляем іх чаканні моманту, калі свабода і справядлівасць перамогуць у Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0