Курыя Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі апублікавала адказ:
«Калі будзе такая магчымасць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой святой Імшы 3 ліпеня аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэнні, якія прымаюцца сёння, у ХХІ стагоддзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагоддзі», — сказана ў паведамленні, падпісаным натарыусам Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшко.
«Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае напрыканцы святой Імшы выканаць гімн «Магутны Божа», у якім будзем прасіць Усёмагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».
0
0
0
0
0
0