Святлану Ціханоўскую выключылі з базы міждзяржаўнага вышуку па ініцыятыве Беларусі. У гэтым спісе яна знаходзілася ад кастрычніка 2020 года. Пра гэта «НН» спытала ў дарадцы Ціханоўскай Франка Вячоркі.

«Я не думаю, што гэта нешта значыць, і не думаю, што з гэтага варта рабіць нейкія высновы. Выключэнне з вышуку не азначае спыненне справы супраць яе. Людзі па-ранейшаму ў турмах. Суды працягваюцца, як і раней. Рэжым прайшоўся катком па ўсім жывым», — сказаў Вячорка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?