«4 мая ў многіх раёнах і ў Мінску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с», — расказалі сіноптыкі.

Нагадаем, аранжавы ўзровень небяспекі быў абвешчаны і на панядзелак. Вецер прынёс нямала праблем 3 мая.

Як паведамілі сіноптыкі раней, 4 мая ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж, мокры снег, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах краіны чакаецца заходні моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..+5°С, максімальная днём +9…15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0