Трагедыя адбылася 3 мая каля 11 раніцы. Загінулая — 1976 года нараджэння, піша Млын.by.

Паводле папярэдняй версіі, жанчына выпала з акна аднаго з верхніх паверхаў. Зараз высвятляецца, якога менавіта, але, па сведчаннях некаторых відавочцаў, з апошняга. Паліклініка пяціпавярховая.

Як паведаміла крыніца, паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пакутавала псіхічным разладам. Кабінет псіхіятра ў паліклініцы знаходзіцца на трэцім паверсе.

Факт здарэння пацвярджае адміністрацыя бальніцы. Праверку па факце гібелі праводзіць Вілейскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0