Вось што сказаў кіраўнік тэхнічнага дэпартамента АБФФ Дзмітрый Касянок:

«Калі вярнуцца да вельмі балючай паразы ад Бельгіі… Калі казаць больш прафесійна і дэтальна, гэта быў трэці матч за шэсць дзён. Перад гэтым былі дзве вельмі складаныя гульні, матч супраць Эстоніі праходзіў на вельмі цяжкім полі. На жаль, у нашай зборнай не знайшлося рэзервістаў, якія змаглі б замяніць гульцоў асноўнага складу. Бельгійцы ж абнавілі склад і ў якасці нічога не страцілі».

Перад паездкай у Бельгію беларусы правялі ў Жодзіне таварыскі матч з Гандурасам (1:1), а таксама выйгралі ў зборнай Эстоніі (4:2), якая прывезла ў Мінск на адборачны матч ЧС-2022 другі склад з-за каранавіруса.

Пасля 0:8, што сталі найбуйнейшай паразай у гісторыі (да гэтага быў рэкорд 0:5 ад Аўстрыі ў 2003-м), падаў у адстаўку галоўны трэнер Міхаіл Мархель. Наступныя матчы адбору пройдуць у верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0