У асобных раёнах — навальніцы. Ноччу + 1.. + 6°С, максімальная днём + 7.. + 13°С, па захадзе да + 15°С. У Мінску да +12°С

У сераду таксама кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная днём + 10.. + 16°С. У Мінску да +11°С

22 красавіка характар надвор'я істотна не зменіцца, у Мінску, паводле pogoda.by, да +11°С — +17°С. 

А ў пятніцу прыйдзе халодны атмасферны фронт.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, па паўночным захадзе з мокрым снегам. Максімальна днём + 6.. + 13°С. У Мінску +7°С.

На выходных таксама будзе халодна. На большай частцы тэрыторыі краіны — мокры снег і дождж. Адчуванне холаду будзе ўзмацняць парывісты паўночна-заходні вецер. У Мінску прагназуюць мокры снег і ўсяго +4-+6°С.

 А pogoda.by паведамляе, што ў нядзелю, на праваслаўную Вербніцу, наогул у сталіцы чакаецца завіруха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0