Двубой доўжыўся ўсе тры раўнды, па выніках якіх суддзі аднагалосна аддалі перамогу 42-гадоваму байцу.

Усяго на рахунку беларуса, які дэбютаваў у UFC у 2000 годзе, 31 перамога і 20 параз у змяшаных адзінаборствах, два баі не адбыліся. Ён абнавіў рэкорд па перамогах ва UFC сярод байцоў цяжкай вагавой катэгорыі — 20. Рэкорд UFC па перамогах сярод усіх байцоў належыць Дональду Сэроне (23), Арлоўскі дзеліць чацвёрты радок.

Арлоўскі валодаў чэмпіёнскім поясам UFC у 2005—2006 гадах. У 2000 годзе стаў пераможцам «Чэмпіянату Еўропы», арганізаваным расійскім прамоўшэнам М-1 Global. Акрамя гэтага, выступаў у прэстыжным Гран-пры Strikeforce, кікбаксёрскім турніры і баксёрскім баі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0