«Мы жадаем абмеркаваць ідэю байкоту з нашымі саюзнікамі», — заявіў Прайс, адказваючы на пытанне, ці разглядае Вашынгтон ідэю сумеснага байкоту Алімпіяды ў КНР.

Але пазней Прайс напісаў у Twitter, што «да 2022 года яшчэ далёка», таму ніякіх рашэнняў не прынята. «Але мы працягнем цесна кансультавацца з саюзнікамі і партнёрамі, каб вызначыць нашы агульныя праблемы і выпрацаваць агульны падыход да КНР», — адзначыў ён.

Раней з заклікамі байкатаваць Алімпіяду-2020 выступіла каля 200 праваабарончых арганізацый. Прычынай паслужылі даклады аб масавых парушэннях правоў чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР), у якіх адзначаецца, што больш за мільён уйгураў-мусульман утрымліваюцца ў лагерах для інтэрнаваных.

ЗША ўсяго раз байкатавалі гульні — у 1980 годзе ў Маскве. Такое рашэнне было прынята з-за ўводу войскаў СССР у Афганістан. Нацыянальны алімпійскі камітэт ЗША прыняў рашэнне аб байкоце Алімпіяды-1980 пад ціскам кангрэса, следам аналагічнае рашэнне прынялі НАК з краін саюзнікаў ЗША.

НАК ЗША раней на гэтым тыдні выступіў супраць байкоту. «Было даказана, што яны негатыўна ўплываюць на спартсменаў, не вырашаючы пры гэтым глабальныя праблемы, — гаворыцца ў паведамленні. — Мы лічым, што больш эфектыўны курс дзеянняў для ўрадаў свету і Кітая — гэта прамы ўдзел у пытаннях правоў чалавека і геапалітычных праблемах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0