Да канца 2022 г. у Мінску ўсе запатрабаваныя паркоўкі ўнутры другога транспартнага кальца павінны стаць платнымі. Пра гэта інфармуе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».

Падрабязнасці ў ходзе аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме раскрыў генеральны дырэктар ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Аляксандр Канаш.

Ён дадаў, што разглядаецца ўдасканаленне тарыфнай палітыкі ў дачыненні да платных парковак. Цяпер у сталіцы месца на платнай адкрытай паркоўцы каштуе 1 рубель за гадзіну, на закрытай — 2 рублі за гадзіну, у Верхнім горадзе за першую гадзіну паркоўкі трэба плаціць 5 рублёў, за кожную наступную — 2 рублі. Кошт месячнага абанемента на карыстанне адкрытымі паркоўкамі складае 35 рублёў, закрытыя паркоўкі цяпер такую паслугу не даюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0