На раніцу аўторка ў Дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска застаюцца двое дзяцей, якія былі шпіталізаваныя ў пятніцу са школы №61. Увечары ў панядзелак былі выпісаныя чатыры школьнікі, яшчэ трое застаюцца пад амбулаторным наглядам, новых навучэнцаў не паступала, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, дзеці атруціліся пасля абеду ў пятніцу. Мяркуецца, што яны елі шаўрму (чыкен-рол). Па дапамогу звярнуліся 174 школьнікі, тады шпіталізавалі 18 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0