Ва ўчорашніх спісах праваабаронцаў з'явіўся Ігар Аўсянік. Гэта Senior Director, Special Projects у EPAM Systems. Тое, што затрыманы — менавіта дырэктар EPAM, dev.by пацвердзіла яго жонка.

— Гэта ён. Затрыманы ўчора, пры якіх абставінах, пакуль не ясна. Адвезены ў Першамайскае РУУС. Ноччу дастаўлены на Акрэсціна. Спісаў у судзе пакуль няма.

Жонка Ігара не змагла пацвердзіць, што той быў затрыманы падчас раённага маршу.

— Не ведаю: ён аказаўся ў Першамайскім РУУС — гэта не наш раён.

Ігар Аўсянік працуе ў EPAM амаль 22 гады. Пачаў з пасады Software Testing Manager, доўгі час быў дырэктарам Беларускага офіса, потым кіраваў персаналам у Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Аўстрыі. Зараз кіруе праектамі ў Індыі, Нідэрландах, Мексіцы, Кітаі, В'етнаме, накіраванымі на інтэграцыю новых падраздзяленняў у кампанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0