Падчас нядзельных маршаў у Мінску і іншых гарадах затрымана некалькі сотняў людзей. Праваабаронцам «Вясны» на гэты момант вядомыя 374 прозвішчы. У «Спісах Акрэсціна» пазначаны 437 прозвішчаў.

На акцыі пратэсту выйшлі дзясяткі тысяч людзей у сотнях лакацый Мінска. Прыкладна ў дзясятку кварталаў колькасць дэманстрантаў перавышала тысячу. Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў абласных цэнтрах і некаторых гарадах.

Агульная лічба затрыманых за час пратэстаў перасягнула парог 30 тысяч чалавек. (Па стане на вечар суботы іх было 29 940. З затрыманымі ў нядзелю — больш як 30 350.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?