Суд у Пенсільваніі адхіліў пазоў юрыстаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб пераглядзе вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у штаце, піша meduza.io.
Адвакаты Трампа настойвалі на прызнанні несапраўднымі тысяч бюлетэняў, якія прыйшлі ў выбарчыя камісіі па пошце. Пазоў прэзідэнта адхілены без права паўторнай падачы.
Каманда Трампа ўжо заявіла, што абскардзіць рашэнне і пры неабходнасці дойдзе да Вярхоўнага суда.
Чакаецца, што ў панядзелак, 23 лістапада, вынікі выбараў у Пенсільваніі будуць афіцыйна зацверджаныя.
Пэнсільванія з'яўляецца адным з некалькіх штатаў, дзе адрыў Байдэна ад Трампа быў вельмі невялікім.
Па выніках выбараў Байдэн атрымаў 306 галасоў выбаршчыкаў, Трамп — 232.
Забарона на пералік галасоў у Пенсільваніі фактычна не пакідае Трампу шанцаў на выніковую перамогу нават пры ўмове, што іншыя пазовы, якія дагэтуль не разгледжаныя, будуць задаволеныя.