Традыцыйна ў Мінску і іншых гарадах Беларусі ў нядзелі праходзяць акцыі пратэсту. Сёння яны мелі лакальны характар. У Мінску прайшлі дзясяткі акцый. Людзі выйшлі ў Малінаўцы, на Паўднёвым Захадзе, Курасоўшчыне, Захадзе, Каменнай Горцы, Лошыцы, Чкалаўскім, Сухараве, Зялёным Лузе, Уруччы, Грушаўцы, на метро Пушкінская, вуліцах Багдановіча і Максіма Танка.

Сілавікі лёталі на горадзе на бусах, грузавіках і ў аўтазаках, спрабуючы разагнаць і затрымліваючы пратэстоўцаў.

Усяго ў сотнях лакацый Мінску выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Прыкладна ў дзясятку кварталаў колькасць дэманстрантаў перавышала тысячу.

Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў абласных цэнтрах і некаторых гарадах. Колькасць затрыманых вымяраецца сотнямі. А гэта азначае, што агульная лічба затрыманых за час пратэстаў сёння перасягнула парог 30 тысяч чалавек.

18:36

18:35

18:31

18:30

18:28

17:21

17:20

17:08

17:06

17:05

17:04

16:24

16:18

16:14

16:13

16:12

16:00

15:35

Імаверна, затрыманы саліст гурта «Петля Пристрастия» Ілля Чарапко-Самахвалаў. Ён з’явіўся ў спісах затрыманых.

15:31

15:17

15:10

15:01

14:43

14:38

14:27

14:20

14:15

14:05

14:03

На Каменнай Горцы затрымалі доктара-рэаніматолага Змітра Салошкіна з непаўналетнім сынам Якубам. Пазней іх адпусцілі. На Змітра склалі пратакол.

14:00

13:50

Закрылі яшчэ станцыю метро «Пятроўшчына».

13:46

13:44

Калона ў Каменнай Горцы да сустрэчы з сілавікамі. Фота Tut.by.

13:42

13:40

Сілавікі наляцелі на дэманстрантаў, якія дайшлі да Юбілейнай плошчы.

13:37

Калону, у якой па Багдановіча рухалася больш за тысячу чалавек, проста зараз разганяюць сілавікі.

13:35

У Дзяржынску людзі выйшлі на марш. Аднаго маладога чалавека супрацоўнікі органаў павялі да сябе ў машыну «для праверкі дакументаў». Кажуць: «Пойдем со мной, поговорим — отпустим, я не собираюсь вас задерживать».

13:27

13:25

13:23

Больш за сотню чалавек выйшлі ў Курасоўшчыне.

13:10

12:59

12:54

Калоны людзей ідуць па Жукоўскага, у Бараўлянах і мікрараёне Сокал.

12:50

Здаецца, канчаткова знік мабільны інтэрнэт.

12:47

Выйшлі на вуліцы жыхары мікрараёна Лебядзіны.

Людзі сабраліся таксама ў Чыжоўцы, Каменнай Горцы, Дамброўцы, Малінаўцы, збіраецца таксама Грушаўка і Усход ды інш.

12:36

Мінская вуліца Някрасава

12:27

Агароджана таксама Кастрычніцкая плошча. На Мяснікова — спецтэхніка і аўтазакі.

12:25

Грамадскі транспарт не будзе спыняцца на праспекце Незалежнасці ад Янкі Купалы да Інстытута культуры.

12:05

У цэнтр сцягнута спецтэхніка, ачэплена плошча Незалежнасці і стэла. Закрытыя 10 станцый метро: ад Плошчы Незалежнасці да Якуба Коласа, Купалаўская і Няміга, а таксама ўсе чатыры станцыі трэцяй лініі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?