Десятки тысяч минчан вышли на улицы памяти замученного Романа Бондаренко. Силовики не дали сформироваться колоннам. Количество задержанных, по нашим оценкам, превысило 1000.

Против демонстрантов в Минске применяли светошумовые гранаты и слезоточивый газ. Есть раненые.

Силовики делали все возможное, чтобы помешать образоваться большой колонне демонстрантов. Люди разбегались, но упорно возвращались на маршрут к «Площади Перемен».

Протесты также идут в Гомеле, Витебске, Гродно, Барановичах, Лиде, Солигорске, Молодечно, Жодино, Бресте, Новогрудке и других городах.

После обеда в Минске силовики разгромили мемориал на «Площади Перемен». Для этого силовики стянули большое количество живой силы и техники. После этого силовики начали облавы в соседних домах.

18:35

18:34

18:31

18:01

18:00

17:57

На вуліцы Шчадрына ў Мінску стралялі ў машыну, разбілі шкло.

Кіроўцу і пасажыраў забралі, а машына так і засталася стаяць.

17:48

Побач з мемарыялам Раману Бандарэнку застаюцца вайскоўцы са шчытамі. Яны акружылі Плошчу Перамен.

17:47

У Мінску сёння затрымлівалі Барыса Пастэрнака — гендырэктара расійскага выдавецтва «Время», якое выдавала кнігі Святланы Алексіевіч.

Яго адпусцілі з Фрунзенскага РУУС, але стаіць пазнака «крымінальная».

16:54

16:40

У мяхі амапаўцы прыбіраюць усё, што было на мемарыяле памяці Рамана Бандарэнкі.

16:33

Людзі ў чорным пазрывалі сцягі і плакаты, зруйнавалі намёты. Цяпер яны сыходзяць.

Нехта з начальнікаў у рупар кажа, што затрыманых «расстрэльваць не будуць».

16:27

Людзі ў чорным руйнуюць мемарыял: зрываюць плакаты і б'юць лампадкі.

16:24

Чалавек, падобны да Дзмітрыя Балабы, нешта кажа людзям, якія застаюцца ачэпленыя на плошчы Перамен. Побач з ім іншы кіраўнік сілавікоў. Ён без маскі. Людзей пачынаюць выхопліваць са счэпкі. Затрыманых вядуць у аўтазакі.

16:23

16:10

16:06

16:04

Сілавікі за шчытамі прыбеглі да плошчы Перамен, яны акружаюць людзей ля мемарыялу.

Людзі сталі ў счэпку і не даюць падысці бліжэй. Іх акружаюць.

16:03

16:00

Хлопец вырашыў будаваць барыкады, перакуліў сметніцу. Яго прысаромілі, паставілі кантэйнер на колы і вярнулі ў яго пакеты са смеццем.

15:55

15:55

З боку вуліцы Асіпенкі таксама рухаюцца сілавікі. Пратэстоўцаў акружаюць у раёне мемарыялу. Людзі канцэнтруюцца там.

15:50

Аўтобусы з лукашэнкаўцамі ездзяць у раёне Старавіленскага тракта — Чарвякова. Чытачы таксама паведамляюць пра транспартны калапс.

15:47

Гэты мужчына пабіў плітку на ганку крамы ў раёне плошчы Перамен, перадае карэспандэнт Нашай Нівы. Пасля паваліўся.

Як піша Tut.by, мужчына напаў на іх журналіста і спрабаваў душыць яго шнурком ад бэйджа.

15:45

Чытачы Нашай Нівы паведамляюць, што лукашэнкаўцы зноў рухаюцца ў бок плошчы Перамен. Людзі застаюцца стаяць на Чарвякова насупраць крамы «Гіпа». Тысячы чалавек ля самога мемарыялу.

15:43

У спісе Вясны — 221 прозвішча затрыманых сёння па ўсёй Беларусі. Сярод іх 13 журналістаў.

15:20

Яшчэ некалькі хвілін таму быў ачэплены ўезд на Чарвякова. Там стаялі аўтазакі. Але бачна, што цяпер праезд цалкам заблакаваны легкавікамі.

15:10

Пад крыкі «Ухадзі» сілавікі адступаюць

15:05

Сілавікі зайшлі на плошчу Перамен. Рэжуць стужкі

14:56

На Чарвякова сцягваецца падмацаванне сілавікоў, наперадзе — вадамёт.

14:50

Новыя затрыманні на Пушкінскай

14:42

Зараз затрыманняў на Плошчы Перамен няма. Прыехала хуткая дапамога. Сілавікі са зброяй стаяць у ланцугу, заблакаваўшы Чарвякова ў раёне крамы «Гіпа». Пратэстоўцы працягваюць стаяць насупраць іх.

14:39

14:26

На Чарвякова гуртуюцца супрацоўнікі ГУБАЗіК разам з людзьмі ў чорным, насупраць іх знаходзяцца пратэстоўцы. Людзі скандуць «Пашлі вон!», «Гэта наш горад!».

14:22

На «плошчы Пераменаў» шмат стрэлаў, усё ў дыме. Пачаўся хапун, піша Радыё Свабода.

Сілавікі кідаюць святлошумавыя гранаты проста ў групы людзей, выкарыстоўваюць слёзацечны газ. Дзясяткі чалавек схапілі.

Перад дваром стаіць кардон сілавікоў. Людзі адышлі, каб не трапіць пад стрэлы, але не разбегліся

14:21

14:15

На Плошчу Перамен прыехалі сілавікі, яны выкарысталі святлошумавыя гранаты. Чуваць страляніну.

Разам з тым у боку Плошчы Перамен рухаюцца тысячы людзей, многія з кветкамі.

14:10

Плошча перамен зараз

14:05

Ужо вядомыя прозвішчы больш за 100 затрыманых у Мінску і іншых гарадах. Спіс тут 

14:03

На праспекце Пушкіна ГУБАЗіКі схапілі і завялі ў бус маладога чалавека. Там яго паставілі на калені, праверылі мабільнік і спыталі, хто ён. Той сказаў, што працуе фельчарам.

І калі яму ўжо ззаду завязалі сцяжкай рукі, унутр забег іншы супрацоўнік і загадаў неадкладна адпусціць фельчара. І яго адпусцілі

14:02

У Навагрудку таксама прайшла акцыя памяці. Чытачы паведамляюць, што затрымалі шэсць чалавек.

13:55

У Мінску сілавікі перакрываюць скрыжаванне Багдановіча — Кульман у бок вуліцы Кахоўскай.

13:42

У дварах на вуліцы Чыгладзэ працягваецца зачыстка.

13:40

У Гродне таксама адбываюцца затрыманні. Па Савецкай ходзяць людзі са зброяй без апазнавальных знакаў. Паведамляецца, што ў цэнтры горада там знік мабільны інтэрнэт.

13:37

У раёне Пушкіна — Ціміразева затрымлівалі жанчын, нават сталага веку

13:32

Сілавікі бегаюць па дварах па Альшэўскага, а ціхары ходзяць па Адоеўскага

13:30

Сілавікі ў раёне Пушкінскай са шчытамі бегаюць за пратэстоўцамі, а таксама правяраюць уваходы ў супермаркет.

На Плошчы Перамен сабралася некалькі тысяч чалавек.

13:21

Затрымалі фатографку «Нашай Нівы» Шуру Піліповіч-Сушчыц.

13:18

Хапун на рагу Пушкіна і Альшэўскага. Затрыманыя некалькі соцень дэманстрантаў.

Тратуары загарадзілі сілавікі, сюды пад’язджаюць аўтазакі і сістэма «Рубеж».

13:17

13:15

13:14

Усё скрыжаванне Прытыцкага і Пушкіна ў дыме. Яшчэ адзін выбух гранаты каля кінатэатра «Аўрора». Людзі адыходзяць, яны разгубленыя, не ведаюць, куды далей ісці, паведамляе Радыё Свабода

13:10

На праспекце Пушкіна каля дома № 62 — масавыя затрыманні. Мужчын адводзяць у аўтобусы.

13:06

Паведамляецца пра моцны выбух у раёне Пушкінскай. Потым яшчэ адзін. Напэўна, гэта святлашумавыя гранаты.

13:03

У хвасце калоны на рагу з Матусевіча затрымліваюць людзей.

13:01

Дэманстранты перакрылі скрыжаванне вуліц Прытыцкага і Данілы Сердзіча. У раёне скрыжавання тысячы людзей

Жанчыне стала блага з сэрцам на Пушкіна праз затрыманне мужа. Вакол яе стаяць іншыя пратэстоўцы і амапаўцы, у тым ліку і камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Жанчыну забрала хуткая.

12:59

12:55

12:49

У Віцебску міліцыя спыніла на вуліцы Леніна фотажурналіста Tut.by і «Народнай Волі « Алеся Пілецкага.

«Праверылі дакументы, пасведчанне. Сказалі, што затрымліваюць. Цяпер чакаем машыну, каб ехаць у РАУС. Міліцыянты прадставіліся», — паведаміў ён у рэдакцыі.

12:42

Затрыманні ў дварах на Пушкіна.

12:35

12:30

На рагу Пушкіна — Матусевіча людзі выйшлі на праезную частку.

12:27

Карэспандэнт «Нашай Нівы» паведамляе, што на Пушкінскай быў ужыты слезацечны газ. Людзі дапамагаюць прамываць вочы пацярпеламу.

12:25

Прамы ўезд у Мінск па гродзенскай трасе перакрыты, машыны накіроўваюць направа на МКАД. У выніку ўтварыўся затор, паведамляюць карэспандэнты.

Таксама перакрытыя вуліцы Кальварыйская ў раёне Кароны, развязка Арлоўская — Пераможцаў, Пушкіна на рагу з Харкаўскай. Немагчыма праехаць у бок Пушкінскай.

12:20

11:59

Бусы пад’язджаюць, разганяюць нават невялікія купкі людзей. 

11:53

На Пушкінскай пакуль людзей няшмат. Па перакрыжаванні пастаянна курсіруюць бусы, людзей адганяюць ад мемарыяла Тарайкоўскаму.

11:51

На праспекце Пераможцаў у Мінску чытачы заўважылі калону аўтамабіляў з дзяржаўнымі сцягамі.

11:36

Спецтэхніка паміж будынкам Купалаўскага тэатра і Адміністрацыяй прэзідэнта

11:12

Перакрытыя падземныя пераходы на «Пушкінскай». Людзей не прапускаюць. Некаторыя пачынаюць перабягаць па дарозе

11:10

Сёння ў Мінску сілавікоў больш, чым мінакоў. Чытачы паведамляюць аб трох аўтобусах з амапаўцамі каля ГЦ «Замак«, аб скапленні сілавікоў і бранятэхнікі ля завода халадзільнікаў «Атлант», і аўтазаках і аўтобусах побач са станцыяй метро «Спартыўная».

11:05

На стэле на праспекце Пераможцаў у Менску ўсё больш сілавікоў, але калючым дротам яе пакуль не абнеслі.

10:46

Мінскі метрапалітэн паведамляе, што ў 10:35 «у мэтах бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, плошча Якуба Коласа, усе станцыі ад Купалаўскай да Кунцаўшчыны ўключна, зачыненыя ўсе станцыі трэцяй лініі».

Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях.

Зачынены вестыбюль двух станцый «Плошча Леніна» (уваход з боку плошчы Незалежнасці). Цягнікі спыняюцца на станцыі Плошча Леніна.

Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

10:30

10:20

У Мінску на Матусевіча ўжо калона аўтобусаў сілавікоў.

З раніцы ў цэнтр Мінска сцягваецца вайсковая тэхніка, агароджы на плошчы Незалежнасці. Адключаны мабільны інтэрнет.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?