У Віцебску ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ноччу 27 кастрычніка памёр студэнт 4 курса медуніверсітэта. У хлопца была шырокая забрушынная гематома, але збіццё ён адмаўляў, паведаміла Tut.by крыніца ў БХМД.

Студэнта завуць Арцём А., ён вучыўся на 4 курсе фармацэўтычнага факультэта.

— У маладога чалавека была шырокая забрушынная гематома. Такая траўма можа адбыцца пасля разрыву сасуда. Яму зрабілі аперацыю, крыніцу крывацёку на ёй не ўсталявалі, — распавёў супрацоўнік БХМД.

Смерць маладога чалавека ў мясцовых тэлеграм-каналах звязваюць з мірнай акцыяй пратэсту, якая прайшла каля галоўнага Віцебскага медуніверсітэта 26 кастрычніка.

Тады каля 40 студэнтаў спявалі ля фантана «Тры чарапахі» і «Пераменаў». Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным здымалі на камеру, а потым затрымалі 4 чалавек — двух хлопцаў і дзвюх дзяўчат.

Студэнты паведамілі Tut.by, што Арцёма А. не было сярод чатырох затрыманых удзельнікаў пратэснай акцыі.

— Малады чалавек сам учора выклікаў сабе хуткую. Казаў, што жывот у яго пачаў балець яшчэ ў нядзелю. Ён адмаўляў пры паступленні збіццё і траўмы, — кажа крыніца ў БХМД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0