trend.az

trend.az

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў аб узяцці пад кантроль 13 сёл Джэбраільскага раёна ў Нагорным Карабаху. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

Па словах азербайджанскага лідара, узброеныя сілы Арменіі парушылі ўзгоднены часовы рэжым гуманітарнага спынення агню і падвергнулі абстрэлу з цяжкай артылерыі населеныя пункты і баявыя пазіцыі Азербайджана. У выніку гэтых дзеянняў ёсць загінулыя і параненыя. Азербайджанская армія «дала ворагу годны адказ і вызваліла ад акупацыі некалькі населеных пунктаў», адзначыў Аліеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0