«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон працягваюць сачыць за вышэйшай лігай.

У «Белшыне» — каранавірус. Некалькі дзён таму паведамлялася ажно пра 14 захварэлых у камандзе, праз гэта перанесены яшчэ адзін матч бабруйцаў. Пакуль складана прадбачыць, як вымушаная паўза паўплывае на фізічны стан каманды, якая працягвае змагацца за выжыванне.

Ключавы матч мінулага тура ў Барысаве скончыўся скандалам: прайграючы 0:2, БАТЭ змог зраўняць лік, але пасля рэферы Амін Кургхелі памылкова залічыў гол брэсцкага «Дынама».

Параза БАТЭ і перанесены матч з удзелам «Шахцёра» дазволіў «Нёману» заскочыць на другі радок і апынуцца за два балы ад першага месца. З улікам нескладанага календара гарадзенцы могуць пазмагацца за «золата».

Вось вынікі матчаў 25 тура:

  • «Энергетык-БДУ» — «Іслач» 1:1 (39, Мавату — 80, Янсанэ)
  • «Гарадзея» — «Славія» 1:1 (62, Пазняк — 77, Жук)
  • «Віцебск» — «Белшына» 1:1 (53, Вандэрсан — 64, Салімаў)
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман» 0:1 (45+2, Марушыч)
  • БАТЭ — «Дынама-Брэст» 2:4 (70, Няхайчык; 79, Міліч — 5, Сядзько; 49, Савіцкі; 90+1, 90+4, Крывец) 
  • «Дынама-Мінск» — «Віцебск» 1:0 (74, Шыкаўка (п)) 
  • «Рух» — «Слуцк» 5:0 (11, Садоўскі; 35, Нікіфарэнка; 85, 89, Багамольскі; 90, Канцавы)
  • «Мінск» — «Смалявічы» 2:1 (60 (п), Ал. Васільеў; 72, Ануфрыеў — 16, Ханкевіч)
  • 2 кастрычніка прайшла перанесеная гульня «Дынама-Мінск» — «Смалявічы» 2:1 (25 (п), Шыкаўка; 36 (п), Бахар — 61, Джыгера)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Якія матчы нас чакаюць у наступным туры?

«Слуцк» — «Мінск»

Пасля разгромных параз у чэмпіянаце ад «Руху» (0:5) і ад «Шахцёра» ў кубку (1:4) кіраўніцтва «Слуцка» вырашыла змяніць трэнерскі штаб. Замест Аляксандра Кончыца кіраваць случчакамі будзе ягоны цёзка Бразевіч, які раней трэніраваў «Смалявічы».

У наступнага суперніка «цукровых» становішча значна палепшылася пасля замены трэнера. Паглядзім, ці атрымаецца пераламаць сумную тэндэнцыю новаму штабу.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Віцебск» — «Энергетык-БДУ»

4 кастрычніка гэтыя каманды ўжо сустракаліся ў 1/8 кубка, і паўночны клуб здабыў мінімальную перамогу. Адметны той матч быў і канцэптуальнай формай «Віцебска» ў стылі супрэматызму.

Фота Аляксандра Строка.

Фота Аляксандра Строка.

Але праз адключаны ў Мінску інтэрнэт аматары футбола не змаглі паглядзець матч анлайн. 

Што тычыцца выступлення ў чэмпіянаце, то абедзве каманды не могуць пахваліцца стабільнасцю і суседнічаюць у канцы першай дзясяткі каманд.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Нёман» — «Гарадзея»

«Гарадзея», «Славія», «Смалявічы», «Слуцк», «Дынама-Брэст» — такі каляндар чакае гарадзенцаў у канцы чэмпіянату. Каманда, якая прэтэндуе на найвышэйшыя пазіцыі, мусіць браць як мінімум 12 балаў з 15 магчымых.

Але ў той жа час супернікі «Нёмана» таксама рашаюць свае задачы і матчы з імі будуць далёка не простымі. 

Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».

«Смалявічы» — «Тарпеда-БелАЗ»

  • 18.10, 13:45. Смалявічы, стадыён «Азёрны»

8 кастрычніка Юрыю Пунтусу споўнілася 60 гадоў. Трэнера жодзінцаў павіншавалі не толькі ў клубе, але і ў Федэрацыі футбола.

Фота: АБФФ

Фота: АБФФ

У падначаленых Юрыя Іосіфавіча ёсць добрая магчымасць падарыць трэнеру не толькі «гальштук», але і перамогу — гуляць ім супраць найгоршай каманды лігі.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

«Іслач» — БАТЭ

У апошняй гульні за «Іслач» Мамо Янсанэ здолеў адзначыцца голам, які прынёс камандзе нічыю. Гвінеец перайшоў у клуб з Малі «Блэк Старз», але ёсць інфармацыя, што хутка ён апынецца ў Расіі.

Трансфер дазволіў «Іслачы» закрыць запазычанасці перад гульцамі і выдыхнуць з палёгкай. «Ваўкі» наўрад ці пазмагаюцца за медалі, але лідараў спакойна могуць пакусаць. 

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Шахцёр» — «Дынама-Мінск»

Мінскае «Дынама» пасля чорнай серыі нарэшце змагло здабыць дзве перамогі запар. Але ўсе тры мячы ў гэтых матчах былі забітыя з пенальці. З рэалізацыяй у «бела-блакітных» ёсць відавочныя праблемы.

«Шахцёр» не гуляў у мінулым туры праз каранавірус у «Белшыне», таму паўза крыху зацягнулася. Ці дапаможа гэта мінчукам здабыць першую за тры гады перамогу над «гарнякамі»?

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

Матч «Славія» — «Белшына» перанесены.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?