Новая каранавірусная інфекцыя можа трансфармавацца ў 10 розных форм, каб лягчэй пратачыцца ў арганізм. Пра гэта даведаліся брытанскія навукоўцы з Інстытута Фрэнсіса Крыка, піша РБК.

Супрацоўнікі Інстытута высветлілі, што шыпы COVID-19 могуць змяняцца і станавіцца больш учэпістымі. Дзякуючы ім, вірус здольны лепш звязвацца з бялком ACE2, які знаходзіцца на знешняй частцы клетак чалавека. Акрамя таго, з дапамогай сваіх шыпоў каранавірус трапляе ў арганізм.

«Гэта вельмі складаны працэс узаемасувязі рэцэптараў віруса і здаровай клеткі ў параўнанні з большасцю вірусных бялкоў. Грып і ВІЧ маюць больш просты працэс актывацыі», — заявіў адзін з аўтараў даследавання, навуковы супрацоўнік лабараторыі ўніверсітэта Дональд Бентан.

Акрамя гэтага, у часе даследавання брытанскія навукоўцы даведаліся, што COVID-19 за хвіліну мяняе свае шыпы ў лабараторных умовах. Пры гэтым працэс ідзе павольней ў рэальным жыцці.

Ва ўніверсітэце растлумачылі, што каранавірус муціруе для таго, каб абараніць сябе ад уздзеяння антыцелаў арганізма. Навукоўцы лічаць, што гэта адкрыццё здольна даць больш інфармацыі аб тым, чаму COVID-19 настолькі заразны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0