Галадоўка супрацоўнікаў фірмы «Радыётаксі 22222» у Ваўкавыску цягнецца больш за 2 тыдні.
Цяпер адмаўляюцца ад ежы 30 чалавек. Такім чынам яны пратэстуюць супраць канфіскацыі падатковай інспэкцыяй аўтамабіляў «Мэрсэдэс», якімі карысталіся таксісты. Гэта найбуйнейшая эканамічная акцыя пратэсту мінулых гадоў. Мясцовая ўлада і прэса спачувае галадоўшчыкам, але падатковая не скасоўвае свайго рашэньня.
0
0
0
0
0
0