навэля
— Як тэн час леці! — стагнаў мой польскі партнэр Мбрак. — Халера! Панове! Таньчымы на вулькане! — і, зашпіліўшы гузік марынаркі, запрашаў на танец каго з прадавачак.
Тацяна Янаўна пасьміхалася, гледзячы на ягоны зьбіты набок гальштук і чыста польскія абцасы.
У рэстарацыі на дваццаць другім паверсе гатэлю «Беларусь» мы адзначалі маё саракагодзьдзе. Я ведаў, што прадавачкі зьбіралі грошы мне на падарунак, і вырашыў замест звычных сабантуяў у задніх пакоях магазынчыкаў запрасіць усіх у гэтую рэстарацыю, якая так шыкоўна плыве над горадам. Тацяна Янаўна спачатку была адмовілася:
— Што вы, Юрачка, мне гэта ўжо не па гадах — у рэстараны хадзіць!
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
0
0
0
0
0
0